У Мінску на веладарожцы знайшлі перакулены каршэрынгавы аўтамабіль

Источник материала:  
31.10.2019 11:08 — Разное
У Мінску на веладарожцы знайшлі перакулены каршэрынгавы аўтамабіль
Каршэрынгавы аўтамабіль на веладарожцы / minsk.mvd.gov.by

У Мінску на веладарожцы каля Лошыцкага парку знайшлі перакулены каршэрынгавы аўтамабіль. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў ноч на 30 кастрычніка. Выпадковыя мінакі пабачылі машыну і патэлефанавалі ў міліцыю. 19-гадовага кіроўцу знайшлі пазней, паколькі ён не стаў чакаць супрацоўнікаў ДАІ і пакінуў месца ДТЗ.

Малады чалавек патлумачыў ДАІшнікам, што рухаўся на аўтамабілі ўздоўж парку і, калі пабачыў наперадзе веладарожку, выкарыстаў экстраннае тармажэнне. Аднак легкавік наехаў на бардзюрны камень і перакуліўся.

У дачыненні кіроўцы склалі два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

←Погружение в прошлое. Фотограф показал в зеркалах юные отражения пожилых людей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика