Пенсіянерка перакуліла на сябе патэльню і памерла ад атрыманых апёкаў
29.10.2019 22:46
—
Разное

gomel.mchs.gov.by
Пенсіянерка перакуліла на сябе патэльню і памерла ад атрыманых апёкаў. Як інфармуе прэс-слуба МНС, трагічнае здарэнне адбылося ў аграгарадку Салтанава ў Рэчыцкім раёне. 77-гадовая жанчына жыла адна. Мяркуецца, што пры гатаванні ежы на газавай пліце яна страціла прытомнасць і перакуліла патэльню з алеем, з-за чаго загарэлася адзенне.
Маці знайшоў на падлозе ў кухні сын, які наведаў яе. Ён заліў вадой адзенне, якое яшчэ гарэла. Але ўжо было запозна.