Выбух у кацельнай ў Жодзіне: адзін чалавек загінуў, чатыры пацярпелі
29.10.2019 17:41
—
Разное
На месцы выбуху / Следчы камітэт
29 кастрычніка ў Жодзіне ў кацельнай адной з арганізацый адбыўся выбух. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, выбухнуў кацёл. У выніку адзін чалавек загінуў, чатыры пацярпелі, іх адвезлі ў бальніцу.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.