Двухстороннее инвестиционное взаимодействие Беларуси и Казахстана

Источник материала:  
29.10.2019 — Разное
>

Двухстороннее инвестиционное взаимодействие Беларуси и Казахстана Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева прайшла 25 кастрычніка ў рэзідэнцыі «Акорда» ў Нур-Султане. Лідары дзвюх краін абмеркавалі пашырэнне прамысловай кааперацыі, нарошчванне супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій. Па выніках перагавораў падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

"Узровень беларуска-казахстанскіх адносін у поўнай меры адпавядае стратэгічным інтарэсам нашых краін. Гэта вынік карпатлівай шматгадовай работы, які дае магчымасць будаваць сур'ёзныя планы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Мінскам і Нур-Султанам напрацаваны станоўчы вопыт узаемадзеяння на ўсіх узроўнях, а ступень даверу такая, што краіны адкрыта абмяркоўваюць любыя пытанні. На гэты раз асаблівы акцэнт зрабілі на пашырэнні дыялогу ў эканамічнай сферы.


Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што Казахстан - адзін з ключавых гандлёвых партнёраў Беларусі. За тры гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся больш чым удвая. Летась дасягнуў 900 долараў. У якасці прыярытэтнага напрамку вызначылі далейшае развіццё прамысловай кааперацыі. Ад простага гандлю, які ў нас даволі шырока прадстаўлены і развіты, пераходзім да кааперацыйных сувязей. Сёння тут паспяхова функцыянуюць сумесныя прадпрыемствы па зборцы беларускай тэхнікі: камбайнаў, трактараў, грузавых аўтамабіляў, прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі. Дамовіліся аб павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці камбайнаў, а таксама вызначылі стратэгію далейшага выпуску тэхнікі Мінскага трактарнага завода ў Казахстане.


Разам з прамысловай кааперацыяй краіны валодаюць неабходным патэнцыялам для нарошчвання эфектыўнага супрацоўніцтва ў іншых галінах эканомікі: сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, дарожным будаўніцтве, высокіх тэхналогіях, мірным асваенні космасу. Традыцыйна беларускі бок цікавяць казахстанскія металы, збожжа, баваўнянае валакно, нафтапрадукты.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае асаблівую ўвагу дыверсіфікацыі паставак нафты і зацікаўлена ў імпарце гэтай сыравіны з Казахстана. "Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядзём кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй, паколькі транзіт, калі гэта магчыма, казахстанскай нафты будзе ажыццяўляцца трубаправодным транспартам праз яе тэрыторыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.


З улікам развіцця сферы высокіх тэхналогій адкрываюцца добрыя магчымасці для двухбаковага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты дамовіліся прадумаць пытанне аб стварэнні ў Беларусі сумеснага венчурнага фонду, які зоймецца развіццём перспектыўных кампаній і стартапаў. Вопыт у Казахстана вялікі.


Беларусь і Казахстан ужо даўно супрацоўнічаюць у сферы высокіх тэхналогій. Беларуская кампанія "Сінезіс" і казахстанскі аператар сувязі "Транстэлекам" пачалі ствараць сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі на транспартных аб'ектах, а таксама сістэму бяспекі з выкарыстаннем біяметрычных алгарытмаў распазнавання асоб у рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Казахстана. Яшчэ адна беларуская кампанія IBA развівае ў Казахстане праекты па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы аплаты працы і кантролю праезду, электроннага дакументаабароту, платформ падтрымкі бізнес-дадаткаў.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

←На Бали ищут туриста из Беларуси. Он мог сорваться со скалы, делая селфи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика