Выязное пасяджэнне

Источник материала:  
28.10.2019 — Разное

Выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло на базе КСУП “Маляцічы-АГРА”. Тут разглядалася пытанне завяршэння будаўніцт­ва і ўводу ў эксплуатацыю малоч­натаварных ферм у Сычыку (да 1 лістапада сёлетняга года) і Маляцічах (да 1 снежня).
Сычыкаўская МТФ гатова на 97%, Маляціцкая – у мен­шай ступені гатоўнасці, таму работы тут трэба актывізаваць у разы. Такая задача і была пастаўлена перад кіраўнікамі будаўнічых арганізацый, якія тут задзейнічаны, і заказ­чыкамі – КСУП “Маляцічы-АГРА” і СВК “Калгас імя Суворава”.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бачкоў запатрабаваў перагледзець графік работ з мэтай паскарэння тэмпаў будаўніцтва, а таксама арганізаваць работы ў дзве змены, каб максімальна выкарыстаць спрыяльныя ўмовы надвор’я ў кастрычніку і здаць аб’екты ў вызначаны тэрмін.
Другое пытанне – работа жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень-верасень 2019 г. – разглядалася на сумесным пасяджэн­ні раённага выканаўчага камітэта і эканамічнага савета ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. І работа гэта прызнана нездавальняючай.
Прычыны нізкай эфектыўнас­ці жывёлагадоўчай галіны раё­на, па меркаванні спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, — у недастатковай колькас­ці кадраў жывёлагадоўлі. Але, напэўна, не толькі ў гэтым. Захоўванне тэх­налагічнай і вытворчай дысцып­ліны, забяспечанасць кармамі, строгі запыт і кантроль…
Намеснік старшыні – началь­нік упраўлення па сельскай гаспадар­цы і харчаванні райвыканкама Ігар Мяцеліца прапанаваў падводзіць вынікі работы ў жывёлагадоўлі на фермах; на ўзроўні раёна даводзіць да сельскагаспадарчых арганізацый штотыднёвыя заданні па вытворчасці малака і мяса, а кіраўнікі гаспадарак – па кожным жывёлагадоўчым аб’екце. І вынікі работы падводзіць таксама па кожнай малоч­натаварнай ферме, каб было бачна, хто як спрацаваў. Маг­чыма, гэта паслужыць нейкім штуршком да павышэння эфек­тыўнасці і павелічэння паказ­чыкаў.
Заробкі спецыялістаў гаспадарак з верасня значна павялічаны і залежаць, у першую чар­гу, ад дасягнутых вынікаў. Так што высокая рэзультатыўнасць работы – найлепшы для іх стымул. І іх адказ­насць за справу нароўне з кіраўнікамі сельгас­прадпрыемстваў.
Т. Пятрова.

←РЕПОРТАЖ: Более половины жителей Могилевской области стали участниками переписной кампании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика