Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан

Источник материала:  
28.10.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведаў з афіцыйным візітам Казахстан.

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева прайшла 25 кастрычніка ў рэзідэнцыі “Акорда” ў Нур-Султане. Лідары дзвюх краін абмеркавалі пашырэнне прамысловай кааперацыі, нарошчванне супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій.

Па выніках перагавораў падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Казахстана

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым у вузкім фармаце.

“Нашы адносіны з Казахстанам ідуць углыб дзесяцігоддзяў, стагоддзяў. Мы заўсёды, асабліва ў савецкі перыяд, былі блізкія. Нашы эканомікі заўсёды былі ўзаемадапаўняльныя, гэта стварае новыя магчымасці для нас і цяпер. Ва ўсім, што мы вырабляем, мае патрэбу наш дружалюбны Казахстан. Што вырабляеце вы, мы гатовы купляць з вялікім задавальненнем. Склалася добрая перспектыва. Існуючы фундамент, які створаны за гады незалежнасці, дарагога варты”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запэўніў, што Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Казахстана. “Мы як блізкія людзі, блізкія сябры заўсёды знойдзем развязкі па ўсіх пытаннях”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што Беларусь і Казахстан разам з Расіяй знаходзяцца ў цэнтры інтэграцыйных працэсаў. І без Казахстана, дадаў ён, сёння не абыходзіцца ні адзін напрамак інтэграцыі. “Тым больш што Казахстан у часы першага Прэзідэнта з’яўляўся ініцыятарам многіх інтэграцыйных працэсаў, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. – І мне вельмі прыемна канстатаваць, што вы ў вельмі няпросты час прынялі руль кіравання гэтай велізарнай рэспублікай, прытрымліваецеся курсу інтэграцыі ў эканоміцы нашых краін, дружбы нашых народаў”.

Касым-Жамарт Такаеў у сваю чаргу падкрэсліў, што візіт беларускага лідара – жаданая падзея для Казахстана і добрая магчымасць пацвердзіць абсалютна дружалюбны характар узаемаадносін паміж краінамі, надаць сур’ёзны імпульс дзелавому супрацоўніцтву, сфера эканомікі гэта, гуманітарныя сувязі ці міжнароднае супрацоўніцтва. Ён заявіў, што беларуска-казахстанскія адносіны, стратэгічнае партнёрства дзвюх дзяржаў, безумоўна, адпавядаюць нацыянальным інтарэсам народаў абедзвюх краін.

Лукашэнка: узровень беларуска-казахстанскіх адносін адпавядае стратэгічным інтарэсам дзвюх краін

“Узровень беларуска-казахстанскіх адносін сёння ў поўнай меры адпавядае стратэгічным інтарэсам нашых краін. Гэта вынік карпатлівай шматгадовай работы, які дае магчымасць будаваць сур’ёзныя планы на будучае”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Мінскам і Нур-Султанам напрацаваны станоўчы вопыт узаемадзеяння на ўсіх узроўнях, а ступень даверу такая, што краіны адкрыта абмяркоўваюць любыя пытанні. “Добрую аснову для маштабнага супрацоўніцтва ствараюць падабенства прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўзаемнае імкненне ўмацоўваць рэальны сектар эканомікі. Таму мы зрабілі асаблівы акцэнт на пашырэнні дыялогу менавіта ў эканамічнай сферы, таму што іншых праблемных пытанняў – у сферах палітыкі, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, дыпламатыі – у нас практычна няма, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Нашы погляды на асноўныя праблемныя пытанні міжнароднага парадку дня аднатыпныя або падобныя”.

Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што Казахстан – адзін з ключавых гандлёвых партнёраў Беларусі. За тры гады тавараабарот паміж краінамі павялічыўся больш як у два разы. У 2018 годзе ён дасягнуў $900 млн. “Мы блізкія да таго, каб пераадолець мільярдную планку тавараабароту. Так, ёсць пэўны дысбаланс у гандлі на карысць Беларусі, але за апошнія гады – і гэта добрыя тэмпы – істотна вырас імпарт з Казахстана”, – звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь гатова разгледзець прапановы казахстанскага боку па дасягненні збалансаванага тавараабароту, заявіў Прэзідэнт. “Па ўсіх пытаннях, якія ў нас стаяць у двухбаковым парадку дня, дасягнуты пагадненні. Мы сёння гатовы рухацца далей – ад простага гандлю да стварэння большай колькасці сумесных прадпрыемстваў”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Прамкааперацыя стане прыярытэтам эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана

“У якасці прыярытэтнага напрамку вызначылі далейшае развіццё прамысловай кааперацыі. Мы ад простага гандлю, які ў нас даволі шырока прадстаўлены і развіты, пераходзім да кааперацыйных сувязей. Сёння тут паспяхова функцыянуюць сумесныя прадпрыемствы па зборцы беларускай тэхнікі: камбайнаў, трактароў, грузавых аўтамабіляў, прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі. Мы дамовіліся аб павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці камбайнаў, а таксама вызначылі стратэгію далейшай работы па выпуску тэхнікі Мінскага трактарнага завода ў Казахстане”, – расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што разам з прамысловай кааперацыяй краіны валодаюць неабходным патэнцыялам для нарошчвання эфектыўнага супрацоўніцтва ў іншых галінах эканомікі: сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, дарожным будаўніцтве, высокіх тэхналогіях, мірным асваенні Космасу.

Традыцыйна беларускі бок цікавяць вырабляемыя ў Казахстане металы, збожжа, баваўнянае валакно, нафтапрадукты. “Як вы ведаеце, Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу пытанню дыверсіфікацыі паставак нафты. Таму мы зацікаўлены ў імпарце гэтай сыравіны з вашай краіны”, – звярнуў увагу Прэзідэнт.

Беларусь і Казахстан пракансультуюцца з Расіяй аб пастаўках нафты праз яе тэрыторыю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу дыверсіфікацыі паставак нафты і зацікаўлена ў імпарце гэтай сыравіны з Казахстана.

“Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час правядзём кансультацыі з Расійскай Федэрацыяй, паколькі транзіт, калі гэта будзе магчыма, казахстанскай нафты будзе ажыццяўляцца трубаправодным транспартам праз тэрыторыю Расіі. Думаю, дамовімся”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўцы нафты і пачынаюць камерцыйныя перагаворы. “Нам удалося ўзгадніць на ведамасным узроўні тэкст міжурадавага пагаднення. Цяпер яно будзе праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне, але мы ўжо дамовіліся, што, не чакаючы яго падпісання, пачынаем непасрэдна камерцыйныя перагаворы з удзелам суб’ектаў гаспадарання”, – расказаў у кулуарах перагавораў старшыня канцэрна “Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў.

Паводле яго слоў, перагаворы правядуць на пляцоўках беларускага канцэрна і Міністэрства энергетыкі Казахстана, якія і будуць іх курыраваць. “Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час знойдзем узаемапрымальныя формы супрацоўніцтва ўжо ў выглядзе канкрэтных кантрактаў і рэалізуем планы па перапрацоўцы нафты з Казахстана на нашых нафтаперапрацоўчых заводах”, – дадаў старшыня “Белнафтахіма”.

Беларусь і Казахстан хочуць запусціць сумесны венчурны фонд для падтрымкі стартапаў

“З улікам развіцця сферы высокіх тэхналогій адкрываюцца добрыя магчымасці для двухбаковага інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Мы дамовіліся прапрацаваць пытанне аб стварэнні ў нашай краіне сумеснага венчурнага фонду, які зоймецца развіццём перспектыўных кампаній і стартапаў. Вопыт у Казахстана вялікі”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Казахстан ужо даўно супрацоўнічаюць у сферы высокіх тэхналогій. Беларуская кампанія “Сінезіс” і казахстанскі аператар сувязі “Транстэлекам” пачалі стварэнне сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі на транспартных аб’ектах, а таксама сістэмы бяспекі з выкарыстаннем біяметрычных алгарытмаў распазнавання асоб у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Казахстана. Яшчэ адна беларуская кампанія IBA развівае ў Казахстане праекты па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы аплаты працы і кантролю праезду, электроннага дакументаабароту, платформ падтрымкі бізнес-дадаткаў.

Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць правядзення форуму рэгіёнаў

“Мы маем намер актыўна развіваць эканамічныя сувязі паміж рэгіёнамі нашых краін. Для гэтага прапанавана разгледзець пытанне правядзення форуму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Упэўнены, наша супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў таксама будзе паспяховым, плённым, паколькі Казахстан і Беларусь ужо маюць добры вопыт такога ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі”, – сказаў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Паводле слоў Прэзідэнта Казахстана, у час яго перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы асаблівы акцэнт быў зроблены на ўзмацненне прамысловай кааперацыі. “Цяпер у Казахстане працуюць каля 340 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капіталу. Пры гэтым восем сумесных прадпрыемстваў займаюцца вытворчасцю вялікай прамысловай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Мы падрабязна абмеркавалі пытанні павышэння эфектыўнасці гэтых кампаній. Дасягнулі дамоўленасці разгледзець магчымасць рэалізацыі дадатковых двух-трох сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва”, – адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.

Беларусь і Казахстан падпісалі шэсць пагадненняў пасля перагавораў прэзідэнтаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў па выніках перагавораў у Нур-Султане прынялі сумесную заяву.

Акрамя таго, па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў урады дзвюх краін заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі. Аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні дамовіліся Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі і Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстана.

Міністэрствы замежных спраў падпісалі план супрацоўніцтва на 2020-2021 гады. Пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі Следчы камітэт Беларусі і Генеральная пракуратура Казахстана.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі і Міністэрства юстыцыі Казахстана падпісалі пагадненне па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Было заключана пагадненне паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам лічбавага развіцця, абароннай і аэракасмічнай прамысловасці Казахстана аб супрацоўніцтве ў галіне абмену данымі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Пасля цырымоніі падпісання дакументаў Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перагаворы прайшлі ў абсалютна дружалюбнай атмасферы і мелі дзелавы, даверны характар. “Перакананы, іх вынікі нададуць новую пазітыўную дынаміку паглыбленню стратэгічнага партнёрства Мінска і Нур-Султана”, – заявіў Прэзідэнт Беларусі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Жильцы дома винят соседей-депутатов в «бардаке»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика