У Светлагорску дзяўчына звалілася ў раку з парапета
27.10.2019 12:56
—
Разное
МНС
У Светлагорску дзяўчына звалілася ў раку з парапета і ледзь не патанула. Здарэнне адбылося каля першай гадзіны ночы 27 кастрычніка непадалёк ад мясцовага рэстарана “Ксарт”. Пацярпелая стаяла на парапеце, які раздзяляе тратуар і раку Бярэзіну, у пэўны момант не ўтрымала раўнавагу і паляцела ў ваду.
Вышыня парапета складае каля трох метраў. Выплысці на бераг самастойна дзяўчына не магла і сведкі здарэння выклікалі МНС. Выратавальнікі дасталі пацярпелую з вады. Пазней дзяўчыну адвезлі ў лякарню, бо яна атрымала пераахаладжэнне, паведамляе сайт МНС.