МНС: Прычына загарання ў "Кароне" — печка ў хлебабулачным цэху
25.10.2019 21:18
—
Разное
![МНС: Прычына загарання ў "Кароне" — печка ў хлебабулачным цэху](http://www.21.by/pub/news/2019/10/1572029438452417.jpg)
Пажар у "Кароне" / Telegram-канал NEXTA
Загаранне ў гандлёвым цэнтры "Карона" на вуліцы Кальварыйскай у сталіцы было ліквідаванае ў 20:40. Яго прычынай стала печка ў хлебабулачным цэху. Пра гэта ў Твітары паведаміла прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску.
Пацярпелых пры здарэнні няма.
Як паведамляла Еўрарадыё, пажар у ГЦ "Карона" адбыўся ўвечары 25 кастрычніка. Кліентаў і супрацоўнікаў гандлёвага цэнтру эвакуявалі на вуліцу. На дахам будынка быў бачны моцны дым.