Пры пажары на "Белшыне" пацярпеў чалавек

Источник материала:  
25.10.2019 17:36 — Разное
Пры пажары на "Белшыне" пацярпеў чалавек
pixabay.com

Пажар адбыўся 25 кастрычніка на прадпрыемстве "Белшына" ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 15:26. Агонь узнік у падрыхтоўчым цэху завода звышбуйнагабарытных шын. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры загаранні гумазмешвальніку атрымаў апёкі адзін з работнікаў прадпрыемства. 

Адміністрацыя эвакуявала рабочых. Ратавальнікі ліквідавалі гарэнне транспарцёрнай стужкі і серы ўнутры гумазмешвальніка. 

Прычына здарэння высвятляецца.

←Шесть привычек, которые стоит позаимствовать у миллениалов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика