У цэнтры Мінска з хмарачоса Royal Plaza зваліўся чалавек
25.10.2019 16:36
—
Разное

Ачэпленае месца здарэння каля Royal Plaza / Еўрарадыё
25 кастрычніка каля 15-й гадзіны з хмарачоса Royal Plaza на праспекце Пераможцаў у Мінску зваліўся чалавек.
Паводле непацверджаных звестак, чалавек зваліўся на лабавое шкло машыны і загінуў на месцы.
Афіцыйна прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская напісала ў Фэйсбуку: "Каля 15 гадзін 20 хвілін 25 кастрычніка ля аднаго з бізнес-цэнтраў сталіцы было знойдзена цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння, а таксама іншыя неабходныя працэсуальныя дзеянні".
Людзі, якія працуюць у бізнэс-цэнтры Royal Plaza, кажуць, што мужчына зваліўся з 19-га паверха.