У кватэры мінскай бабулі знайшлі наркалабараторыю
24.10.2019 17:45
—
Разное

МУС
На Міншчыне затрыманыя два "плантатары", якія арганізавалі наркалабараторыі. Канфіскавана абсталяванне і больш за 800 грам марыхуаны, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС.
Спачатку міліцыя выйшла на 34-гадовага жыхара сталіцы, які ў Мінскім раёне на прысядзібным участку абсталяваў цяпліцу для вырошчвання канапель. У яго знайшлі каля 370 грам марыхуаны.
Пасля сілавікі зацікавіліся 45-гадовым мінчуком. Ён стварыў невялікую наркалабараторыю ў кватэры сваёй бабулі ў Савецкім раёне. Там налічылі звыш 30 кустоў канопляў, знайшлі каля 450 грам марыхуаны.
Абодва затрыманыя сцвярджаюць, што наркотыкі ім былі патрэбныя для ўласнага спажывання.