Яшчэ некалькі дзён цяпла

Источник материала:  
24.10.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Бабіна лета” затрымаецца на тэрыторыі Нясвіжскага раёна яшчэ да выхадных. Затым надвор’е пачне псавацца: чакаецца воблачнасць, паніжэнне тэмпературы і дождж.

Сёння, 24 кастрычніка, па дадзеных спецыялістаў, прагназуецца сонечнае надвор’е, без ападкаў. Раніцай чакаецца моцны туман, бачнасць на дарозе — 400 — 600 м. Будзьце пільнымі! Вецер — паўднёва-ўсходні — не больш за 5 метраў за секунду. Удзень —+14…+16 °С, ноччу —3…5 градусаў са знакам “+”.

Яшчэ некалькі дзён цяпла

25 кастрычніка будзе малавоблачна  і без дажджу. Магчымы ранішні туман. Паўднёвы вецер складзе  4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература — 13…18 градусаў вышэй за нуль, уначы — каля 9 цяпла.

У суботу сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць, праўда дождж, па-ранейшаму, не прадбачыцца.  Удзень паветра прагрэецца да 14…17 градусаў. Вецер — пераменных напрамкаў, да 6 м/с. Ноччу — 12…13 цяпла.

У нядзелю нам абяцаюць воблачнасць  і ападкі ў другой палове дня. Паўднёва-заходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Удзень — +12…+15 °С, уначы — +6…+7 °С.

Надвор’е ў панядзелак, 28 кастрычніка, чакаецца таксама пахмурным, але без ападкаў. Вецер — паўночна-заходні, 4 — 6 м/с. Удзень — +8…+9 °С, ноччу — не больш за +4 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Беларуси безработица по методике МОТ опустилась ниже 4%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика