Сіноптыкі папярэджваюць пра пахаладанне ў Беларусі
23.10.2019 19:56
—
Разное

pixabay.com
Сіноптыкі папярэджваюць пра пахаладанне ў Беларусі. Анамальна цёплы кастрычнік заканчваецца. Ужо ў пачатку наступнага тыдня чакаецца прыход халоднага паветра са Скандынавіі. У панядзелак, 28 кастрычніка, уначы будзе ад +1 да +8 градусаў, удзень — 5-12 цяпла. У аўторак яшчэ больш пахаладае, магчымыя замаразкі. Прагназуецца мокры снег.
Што да гэтага тыдня, то ў нашай краіне захаваецца камфортнае надвор'е. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе дасягаць 11 градусаў са знакам плюс, удзень — ад +11 да +20, а на поўдні і да +22. У бліжэйшыя дні пераважна без ападкаў.