Не забудьте заплатить налоги до 15 ноября!

Источник материала:  
23.10.2019 — Разное

Маёмасныя падаткі неабходна аплаціць да 15 лістапада грамадзянам, якія маюць ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, дачныя домікі, гаражы, іншыя збудаванні і не вызвалены ад уплаты па заканадаўстве. Інспекцыя па падатках і зборах па Лепельскім раёне накіравала адпаведныя паведамленні з указаннем вылічанай сумы падатку.

Правесці аплату можна ў аддзяленнях банкаў і паштовай сувязі, сельвыканкамах, праз АРІП (інфакіёск, Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг).

Калі па нейкай прычыне Вы не атрымалі паведамленне, трэба звярнуцца ў падатковы орган па месцы знаходжання нерухомасці, участка, каб удакладніць суму і рэквізіты. А вось арэндная аплата ажыццяўляецца без накіравання паведамлення: яе сума адпавядае памеру штогадовай платы, указанай у дагаворы арэнды (дадатковым пагадненні).

Варта мець на ўвазе, што за несвоечасовую аплату маёмасных плацяжоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Сума спаганяецца ў прымусовым парадку праз суд з налічэннем пені за кожны дзень пратэрміноўкі. Для даўжнікоў дзейнічаюць абмежаванні на выезд з Рэспублікі Беларусь і на права кіравання транспартным сродкам.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па адрасе: г.п.Ушачы, Савецкая, 37, каб. 5. Тэлефоны: 5-76-74, 5-79-91, 5-07-56.

* * *

Грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць паведаміць інфармацыю па пытаннях, што патрабуюць прыняцця мер рэагавання па кампетэнцыі падатковых органаў, па “тэлефоне даверу”189 Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Таксама падобную інфармацыю можна паведаміць па адрасе: г.Лепель, пл.Свабоды, 10.

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне.

←В Кореличском районе стартовала Епархиальная Олимпиада школьников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика