Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае жыхароў раёна і вобласці на квэст “Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў”, які адбудзецца 2 лістапада ў 15 гадзін 30 хвілін. Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў ад 1 да 7 чалавек.
«Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў» — гэта ўнікальная магчымасць самастойна пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплексу і пазнаёміцца з таямнічай гісторыяй у ігравой тэатралізаванай форме. У пачатку гульні ўдзельнікаў чакае сустрэча з князем Антоніем Вільгельмам. Ваша задача — дапамагчы князю вырашыць складаныя пытанні і перайсці на новыя ўзроўні, разгадаць таямніцы і загадкі.