Магілёўскія рокеры Akute сыграюць на адной сцэне з The Rasmus
22.10.2019 11:46
—
Разное
Гурт Akute падчас выступу на адной са сталічных пляцовак / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
31 кастрычніка беларускі гурт Akute стане спецыяльным госцем на канцэрце сусветна вядомых фінскіх музыкаў The Rasmus у сталічным Prime Hall. Выступ пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнага тура.
Для The Rasmus будучы выступ у Мінску стане ўжо трэцім, а прымеркаваны гэтым разам будзе да 15-годдзя легендарнага альбома Dead Letters. Адкрыюць вечар Akute, якіх зацвердзілі непасрэдна фінскія музыкі. Бас-гітарыст Akute Раман Жыгараў паабяцаў, што “вечар 31 кастрычніка будзе незабыўным”.