Жанчыну з Беларусі ў Расію перавозілі ў багажніку аўтобуса
21.10.2019 22:24
—
Разное
![Жанчыну з Беларусі ў Расію перавозілі ў багажніку аўтобуса](http://www.21.by/pub/news/2019/10/1571713836516676.jpg)
smolensk-i.ru
На мінулых выходных расійскія памежнікі ў Смаленскай вобласці выявілі і затрымалі сем замежнікаў, піша сайт smolensk-i.ru.
Пры гэтым адну замежніцу, якая спрабавала нелегальна трапіць у Расію выявілі ў багажным аддзяленні міжнароднага рэйсавага аўтобуса. Нелегалка ехала на аўтобусе рэйсу "Мінск-Масква". Транспарт належыць расійскай фірме-перавозчыку.
Памежнікі аштрафавалі ўсіх парушальнікаў мяжы, пасля чаго вярнулі іх назад у Беларусь.