На МКАД згарэла фура
21.10.2019 10:46
—
Разное
Агонь моцна пашкодзіў кабіну / minsk.mchs.gov.by
У панядзелак, 21 кастрычніка, каля 9-й гадзіны на 25-м кіламетры ўнутранага кола МКАД згарэла фура. Як інфармуе прэс-служба мінскай МНС, калі на месца прыехалі ратавальнікі, кабіна цягача DAF была ахоплена агнём. Агонь пашкодзіў і кабіну, і паўпрычэп. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання.