У мінскі гандлёвы цэнтр "Galileo" прыехалі ратавальнікі
21.10.2019 08:29
—
Разное
Ратавальнікі каля "Galileo" / Еўрарадыё
Раніцай 21 кастрычніка ў мінскі гандлёва-забаўляльны цэнтр "Galileo" прыехалі ратавальнікі. Каля будынка знаходзяцца некалькі спецаўтамабіляў. Пакуль невядома, з чым гэта звязана.
Сёлета некалькі разоў былі паведамленні пра выбуховыя прыстасаванні ў сталічных гандлёвых цэнтрах, а сярод іх і "Galileo" (напрыклад, у сакавіку і жніўні). Аднак нічога небяспечнага знойдзена не было.