Стал известен список кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания, которые будут баллотироваться по Сенненскому избирательному округу №30

Источник материала:  
18.10.2019 — Разное

 Акруговая камісія на сваім пасяджэнні, у прысутнасці некалькіх кандыдатаў і назіральнікаў, зарэгістравала шэсць асоб, што гатовы прадстаўляць інтарэсы жыхароў Сенненскага, Дубровенскага, Лёзненскага і Талачынскага раёнаў у парламенце краіны.

 

Стал известен список кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания, которые будут баллотироваться по Сенненскому избирательному округу №30

 У рэгістрацыі адмоўлена адной асобе. Жыхарка Віцебска Алена Фаміна падавала пакет дакументаў у акруговую выбарчую камісію  як прадстаўнік ад праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За свабоду”. Менавіта па гэтай прычыне ёй было адмоўлена ў рэгістрацыі. Вылучацца, згодна з існуючым заканадаўствам, можна ад грамадзян, шляхам збору подпісаў, працоўных калектываў і партый, зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі не пазней як за 6 месяцаў да прызначэння выбараў. Але не грамадскіх аб’яднанняў.

 Сярод кандыдатаў у дэпутаты – чатыры прадстаўнікі палітычных партый, што сведчыць аб павышэнні іх актыўнасці ў грамадстве. Палітычную актыўнасць грамадзян краіны пацвярджае і колькасць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты – яна рэкордная. Нагадаем, у час мінулых выбараў у парламент па Сенненскай акрузе было чатыры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Інфармацыя аб асобах, зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе № 30

 Барышаў Мікалай Яўгенавіч, 1968 года нараджэння, старшыня Коханаўскага сельскага выканаўчага камітэта, жыхар г.п. Коханава Талачынскага раёна, беспартыйны.

 Дубаў Аляксандр Васільевіч, 1955 года нараджэння, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Генеральнай пракуратуры, жахар г. Мінск, беспартыйны.

 Лемешаў Сяргей Адамавіч, 1966 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, жыхар г. Сянно, член Камуністычнай партыіі Беларусі.

 Раўнейка Анатолій Канстанцінавіч, 1962 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, жыхар г. Віцебск, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

 Старавойтаў Аляксандр Генадзьевіч, 1984 года нараджэння, юрыс-консульт ТАА “Сіці Слот”, менеджэр таварыства з абмежаванай  адказнасцю “АксардКонсалт”, жыхар вёскі Высачаны Лёзненскага раёна, член Рэспубліканскай партыі.

 Чэмурака Міхаіл Анатольевіч, 1983 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, жыхар г. Дуброўна, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 

 

←В Россию - 3000 человек, в Великобританию - 1. Куда едут зарабатывать гастарбайтеры из Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика