У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыне з нажом
На месцы здарэння / Следчы камітэт
У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыне з нажом. Пра здарэнне, якое адбылося ўдзень 17 кастрычніка, у Telegram паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
У прыватным доме кампанія (два мужчыны і жанчына) распівала алкаголь, а пасля ўзнікла сварка. Адзін з яе ўдзельнікаў выкарыстаў нож. Ім ён параніў 41-гадовага мужчыну. Пра гэта паведамілі ў міліцыю.
Калі на месца прыехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, 65-гадовы мужчына з нажом працягваў сябе паводзіць агрэсіўна. Ён не рэагаваў на патрабаванні сілавікоў. Нават папераджальны стрэл у паветра яго не напалохаў. Ён прыставіў нож да жанчыны. Пасля гэтага адзін з мліцыянераў і стрэліў яму ў нагу. Затрыманага і пацярпелага завезлі ў бальніцу.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".