У Жлобіне пад коламі грузавіка загінуў 13-гадовы раварыст
18.10.2019 08:00
—
Разное

На месцы трагедыі / Фота гомельскай міліцыі
У Жлобіне пад коламі грузавіка загінуў 13-гадовы раварыст. Падлетак пераязджаў дарогу ў неўстаноўленым для гэтага месцы злева направа па ходзе руху аўтамабіля "ЗІЛ" (ім кіраваў 36-гадовы мужчына).
Як інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі, трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер каля 16:30 па вуліцы Карла Маркса. Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы ДТЗ.