Наглядальнікі ад АБСЕ прыступілі да работы
17.10.2019
—
Разное
Наглядальнікі ад АБСЕ прыступілі да работы
Па запрашэнні беларускіх уладаў наглядальнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ 15 кастрычніка адкрылі місію па нагляданні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Місія, якую ўзначальвае Карнэлія Вільемін Анке Ёнкер, складаецца з асноўнай групы ў складзе 11 экспертаў, якія базіруюцца ў Мінску, і 30 доўгатэрміновых наглядальнікаў, якія будуць працаваць па ўсёй краіне з 23 кастрычніка. Акрамя гэтага, чакаецца, што дзяржавы – удзельнікі АБСЕ накіруюць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў.
Місія ацэніць правядзенне выбараў на адпаведнасць абавязацельствам у рамках АБСЕ і іншым міжнародным абавязацельствам і стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству. Неад’емнай часткай наглядання стануць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, палітычных партый, грамадзянскага грамадства, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.
БелТА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2019 г.