Не пайшла ў краму па гарэлку: вясковец абліў бензінам жонку
Фота: brest.mvd.gov.by
Мужчына абліў бензінам жонку, гаспадарчае збудаванне і гараж. Здарэнне адбылося ў вёсцы Квасевічы Івацэвіцкага раёна.
Як паведамляе сайт брэсцкай абласной міліцыі, так муж адрэагаваў на адмову жонкі пайсці ў краму па гарэлку. Пацярпелая выклікала на яго міліцыю.
“Жанчына растлумачыла міліцыянерам, што яе муж з раніцы патрабаваў ад яе схадзіць у краму і купіць бутэльку гарэлкі. На чарговую яе адмову мужчына раззлаваўся, схапіў палімерную бутэльку з бензінам і стаў паліваць гаспадарчае збудаванне і гараж. Калі ўбачыў, што жанчына патэлефанавала ў міліцыю, кінуў у яе бок бутэльку з вадкасцю і абліў яе”, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Наталля Сахарчук.
Мужчыну, які быў нападпітку, затрымалі. Следчыя збіраюцца даць прававую ацэнку яго дзеянням.