Гэты тыдзень жыхары не толькі Нясвіжскага раёна, але і ўсёй рэспублікі павінны добра запомніць: па дадзеных сіноптыкаў такога цёплага кастрычніка не было даўно (тэмпература ў сярэднім на 4 — 7 градусаў больш за норму). Не прадбачыцца бліжэйшым часам і ападкаў.
Сёння ападкаў не чакаецца, захаваецца хмарнасць, але з праясненнямі. Раніцай спецыялісты абяцаюць моцны туман. Бачнасць на дарозе складзе каля 400 — 600 метраў. Будзьце ўважлівымі! Паўднёва-заходні вецер — не больш за 3 — 5 м/с. Удзень — 15…18 градусаў цяпла, уначы —10…11.
У суботу таксама магчымы туман. Надвор’е — пахмурнае з праясненнямі і зноў без дажджу. Вецер — паўднёвы — да 5 м/с. Удзень паветра прагрэецца да 18 градусаў, ноччу — да 11.
У нядзелю, 20 кастрычніка, надвор’е працягне нас радаваць: дзённая тэмпература складзе +16…+19 °С. Раніцай — туман. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Абыдзецца без ападкаў. Уначы — +11…+13 °С.
Пачатак наступнага тыдня мусіць быць больш пахмурным, але без дажджу і з паўднёвым ветрам не больш за 7 м/с. Удзень — +15…+18 °С, уначы — 10…11 градусаў з плюсам.
“НН”.