У мінскае метро не пусцілі жанчыну, якая прасіла "пакурыць траўкі"
16.10.2019 21:29
—
Разное

Пасажырку забралі медыкі / Скрыншот з відэа minsknews.by
У мінскае метро не пусцілі жанчыну ў неадэкватным стане. Як інфармуе minsknews.by, здарэнне адбылося на станцыі "Уручча". Супрацоўнікі метро прыйшлі да высновы, што стан жанчыны быў такі, што яна магла нанесці шкоду і сабе, і іншым пасажырам. Таму выклікалі "хуткую".
На відэа відаць, як медыкі выводзяць са службовага памяшкання метрапалітэна жанчыну. Сведкі кажуць, што пры гэтым яна прасіла "пакурыць траўкі".