Душэўная песня, запальны танец, глыбокая тэатральная пастаноўка – кожны наш кантакт з культурай падымае нас на новую вышыню духоўнага развіцця. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, прайшло 9 кастрычніка ў кінатэатры “Вясёлка”.
Надзея Жук уручае граматы аддзела культуры лепшым работнікам галіны
– У людзей культуры складаная і цікавая прафесія – працаваць тут могуць толькі людзі, адораныя Богам, – адначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык. – Культура мяняе ў лепшы бок і чалавека, і стасункі паміж людзьмі, і ўвесь наш свет. Узровень кобрынскіх работнікаў сёння ведаюць у многіх краінах свету, аддзел культуры неаднаразова станавіўся лепшым у вобласці, і Кобрыншчына па праве ганарыцца гэтымі поспехамі.
Валянцін Трубчык уручае Грамату райвыканкама Таццяне Гунько
Пад апладысменты прысутных Валянцін Васільевіч уручыў узнагароды раённага ўзроўню лепшым прадстаўнікам культурнай нівы. Прывітальны адрас старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча Валянцін Трубчык уручыў начальніку аддзела культуры райвыканкама Надзеі Жук.
Як падкрэсліла Надзея Віктараўна, аб дасягненнях работнікаў культуры Кобрыншчыны можна гаварыць вельмі многа – за кожным з іх стаіць напружаная штодзённая праца ўсіх устаноў культуры. Ганаровае званне ўзорных і народных носяць 27 калектываў Кобрыншчыны. Частка дасягненняў была прадстаўлена падчас прэзентацыі “Культура Кобрыншчыны ў асобах”. Словы глыбокай удзячнасці ў гэты дзень заслужылі ветэраны галіны, якія шмат гадоў стваралі моцны падмурак для сённяшніх дасягненняў.
Моманты дэбютнага канцэрта маладых спецыялістаў
Да маладых спецыялістаў, якія прыйшлі працягваць гэтыя выдатныя традыцыі, звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, які ўручыў моладзі памятныя падарункі і пажадаў ім любіць сваю работу, падкрэсліўшы, што яна ўпрыгожвае наша жыццё. Завяршыўся вечар маштабным дэбютным канцэртам маладых спецыялістаў Кобрыншчыны.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота Дзмітрый БЯЛОЎ.