За суткі 7 чалавек зніклі у лясах, дваіх усё яшчэ шукаюць выратавальнікі

Источник материала:  
13.10.2019 16:29 — Разное
За суткі 7 чалавек зніклі у лясах, дваіх усё яшчэ шукаюць выратавальнікі
БЕЛТА

За суткі ў МНС паступілі паведамленні пра знікненне ў лясах 7 чалавек. Падобныя інцыдэнты здарыліся ў розных абласцях краіны. Напрыклад, у Докшыцкім раёне шукалі дваіх маладых жанчын —  праз гадзіну яны знайшліся, з імі ўсё ў парадку.

У Шумілінскім раёне шукалі дваіх мужчын і дзяўчыну, якія таксама хутка знайшліся.

У Івацэвіцкім раёне каля вёскі Старажоўшчына ў лесе знік мужчына 1939 года нараджэння —  супрацоўнікі МНС шукалі яго разам з праваахоўнікамі, аднак пакуль не знайшлі. Знікла таксама 70-гадовая жанчына ў лесе каля аграгарадка Азёры пад Гродна —  яе ўсё яшчэ шукаюць, паведамляе сайт МНС.

←Александра Герасименя: Политика? Это очень хороший шанс проявить себя. С другой стороны, ты опять становишься какой-то пешкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика