ДАІ шукае кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў раварыста і знік з месца здарэння

Источник материала:  
13.10.2019 12:57 — Разное
ДАІ шукае кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў раварыста і знік з месца здарэння
pinsknews.by

Мінская абласная ДАІ шукае кіроўцу грузавіка, які насмерць збіў раварыста і сам знік з месца здарэння. Як паведамляе прэс-служба МУС, дарожная аварыя адбылася позна ўвечары 12 кастрычнікаў ля вёскі Раўбічы пад Мінскам, на 8 км трасы Р-80 Слабада-Паперня.

Невядомы кіроўца грузавіка, меркавана гэта быў DAF XF 95-105 белага колеру, збіў 55-гадовага раварыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку па крайняй правай паласе.

Раварыст меў флікеры. Ад атрыманых траўмаў ён сканаў на месцы.

Праваахоўнікі вядуць расследаванне інцыдэнту і просяць магчымых сведкаў ДТЗ звярнуцца ў ДАІ.

←Чудесный подарок брестчанам ко дню работников культуры от городского духового оркестра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика