Замковый комплекс «Мир» уверенно заявил о себе на IV Национальном форуме «Музеи Беларуси» в Бресте

Источник материала:  
12.10.2019 — Разное

З 4 па 6 кастрычніка супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» прымалі ўдзел у IV Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” ў Брэсце, які стаў пляцоўкай для прафесійнага ўзаемадзеяння беларускай супольнасці, дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні музейнай дзейнасці ў краіне і свеце, дэманстраваліся новыя падыходы і дасягненні, рыхтаваліся сумесныя праекты.

Замковый комплекс «Мир» уверенно заявил о себе на IV Национальном форуме «Музеи Беларуси» в Бресте

Акрамя экспазіцыйнай пляцоўкі, у рамках форуму дзейнічала дзелавая праграма. Сваё бачанне развіцця музейнай справы прадставілі спецыялісты з Арменіі, Беларусі, Кітая, Латвіі, Расіі і Украіны. Усяго ўдзел у мерапрыемстве прынялі сто дваццаць шэсць прадстаўнікоў з ліку нацыянальных, рэспубліканскіх, абласных, раённых і школьных музеяў, а таксама турыстычныя фірмы і кампаніі, якія задзейнічаны ў музейнай індустрыі.

У рамках дэманстрацыйнай праграмы ўдзельнікі форуму прадставілі свае ўстановы ў інтэрактыўнай, тэатралізаванай, віртуальнай форме. Асобая ўвага была нададзена новым культурна-адукацыйным праектам.

У ходзе працы былі падведзены вынікі конкурсу ў пяці намінацыях: за навацыі ў музейнай дзейнасці, за лепшы экспазіцыйна-выставачны праект, культурна-адукацыйную праграму, музейнае выданне, а таксама за лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму. Журы ўзначалілі старшыня навуковага кансультатыўнага савета Музея Судзецкага нямецкага архіва Ханс-Марцін Хінц (г. Мюнхен), член Савета дырэктараў і Савета папячыцеляў Фондаў Курта Энгельхорна (г. Мангейм) і параўнальнай еўрапейскай гісторыі (г. Бамберг), а таксама доктар гістарычных навук, прафесар, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.

Музей «Замкавы комплекс «Мір» быў адзначаны Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «За лепшае музейнае выданне» (калектыўная манаграфія “Князі Вітгенштэйны і іх ўладанні ў XIX стагоддзі”, зборнік дакументаў і матэрыялаў “Мір Радзівілаў: замак, мястэчка, графства (1568-1813)”, каталог міжнароднай выставы “ULTIMA RATIO REGUM. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.”) і Дыпломам журы ў намінацыі “За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект” (міжнародны выставачны праект “ULTIMA RATIO REGUM. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.”).

Вікторыя КАСЦЮК
Фота з архіва ўстановы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”

←Клопат аб экалогіі пачынаецца на кухні. Прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова ў Мастах паставіла перад рэгіёнам шэраг цікавых задач

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика