На БМЗ 19-гадовага стажора прыціснула сталявозам
11.10.2019 11:09
—
Разное
![На БМЗ 19-гадовага стажора прыціснула сталявозам](http://www.21.by/pub/news/2019/10/1570785397944100.jpg)
Беларускі металургічны завод / TUT.by
Цяжкую траўму атрымаў 19-гадовы хлопец-стажор на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне. Пра гэта напісаў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA.
Журналістам парталу TUT.by на прадпрыемстве пацвердзілі гэтыя звесткі.
"Трагедыя адбылася ў ноч з 8 на 9 кастрычніка. 19-гадовы падручны сталявара праходзіў на заводзе стажыроўку. Пры перамяшчэнні сталявоза атрымаў траўму. Яго даставілі ў лякарню. Праводзіцца расследаванне няшчаснага выпадку ў вызначаным заканадаўствам парадку", — заявілі на БМЗ.
Стан хлопца характарызуецца як цяжкі. У яго траўма грудной клеткі.