Пры аварыі пад Івацэвічамі кіроўцу "Форда" выкінула з машыны
09.10.2019 19:50
—
Разное

ДТЗ пад Івацэвічамі / brest.mvd.gov.by
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося зранку 9 кастрычніка каля вёскі Бусяж Івацэвіцкага раёна, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
49-гадовы жыхар вёскі Мілейкі Івацэвіцкага раёна ехаў на аўтамабілі "Форд Гэлаксі" па дарозе Слонім-Косава. Мужчына не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы кювет, дзе машына перакулілася. Пры гэтым сам кіроўца ажно вылецеў з салона аўтамабіля і ад траўмаў памёр на месцы здарэння.
Папярэдне паведамляецца, што кіроўца быш цвярозы. Праверку па факце ДТЗ праводзіць Следчы камітэт.