Мінчук скраў аўтамабіль, каб памірыцца з жонкай
09.10.2019 15:56
—
Разное

minsk.mvd.gov.by
У Мінску міліцыянты затрымалі мужчыну, які скраў аўтамабіль "KIA Sorento" у свайго калегі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Напярэдадні ўгону мінчук пасварыўся з жонкай. Калі зранку ён прыехаў на працу, то пабачыў ключы ад машыны калегі, пакінутыя на стале без нагляду. Уладальнік аўто паехаў у камандзіроўку ў іншы горад. Мужчына скарыстаўся чужой машынай і паехаў да жонкі мірыцца. Аднак на праспекце Дзяржынскага ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль. Інспектары ДАІ, якія прыехалі на месца ДТЗ, выявілі, што кіроўца быў п'яны.
Аўтамабіль вярнулі ўладальніку.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.