У Горках уніз галавой на слупе вісеў пенсіянер
08.10.2019 16:53
—
Разное

На гэтым слупе вісеў пенсіянер / mogilev.mchs.gov.by
У Горках у Магілёўскай вобласці ўніз галавой на жалезабетонным слупе вонкавага асвятлення вісеў пенсіянер. Здарэнне адбылося раніцай 8 кастрычніка. Ратавальнікам паведамілі пра мужчыну, які прасіў дапамогі. Ён ім распавёў, што праводзіў на слупе нейкія працы, спатыкнуўся і не мог самастойна вызваліцца. Яму дапамаглі ратавальнікі — усталявалі лесвіцу, па якой пенсіянер самастойна спусціўся на зямлю.
Патрэбы ў меддапамозе 68-гадовы мужчына не меў, інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці.