Кандидатом в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от Ушачского района выдвинут Олег Жингель

Источник материала:  
08.10.2019 — Разное

У сераду, 2 кастрычніка, адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Ушацкага раёна вылучаны начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Алег Валянцінавіч Жынгель.Кандидатом в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от Ушачского района выдвинут Олег Жингель

Напачатку мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч нагадала, што выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада 2019 года. Гэты дзяржаўны орган з’яўляецца адной з дзвюх палат Нацыянальнага сходу нашай краіны і ад кожнай вобласці і горада Мінска ў яго выбіраецца па 8 членаў, яшчэ 8 назначаецца Прэзідэнтам Беларусі. У адрозненне ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія працуюць у парламенце на пастаяннай аснове, члены Савета Рэспублікі могуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы без адрыву ад працоўнай або службовай дзейнасці.

А.В.Жынгеля (на здымку за трыбунай) членам раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума райсавета і актыву раёна прадставілі старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў, якія адзначылі, што Алег Валянцінавіч з’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, ведае ўсе праблемы аграрнага сектара, сельскіх рэгіёнаў – менавіта “Белаграпрамбанк” з’яўляецца асноўнай фінансавай установай, якая крэдытуе сельгаспрадпрыемствы і дапамагае ім трымацца на плыву. Намеснік старшыні райвыканкама В.Л.Хамёнак таксама прасіла падтрымаць вылучэнне А.В.Жынгеля, бо добра знаёма з яго дзейнасцю на пасадзе начальніка рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці. Аб плённым супрацоўніцтве з “Белаграпрамбанкам” у рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі сваіх аб’ектаў расказала старшыня праўлення Ушацкага райспажыўтаварыства Л.А.Долгая.

Удзельнікі пасяджэння аднагалосна падтрымалі вылучэнне А.В.Жынгеля кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Алег Валянцінавіч падзякаваў за давер і паабяцаў пастарацца яго апраўдаць.

Д.Раманоўскі.

←У «Динамо» катастрофа с вратарями: Энрот и Осипков не смогли полететь с командой на выезд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика