У панядзелак будзе халодна, пройдзе дождж і мокры снег
06.10.2019 14:32
—
Разное

Intex-press
У бліжэйшыя суткі, 7 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Вецер будзе паўночна-заходні, заходні слабы.
Сіноптыкі прагназуюць халоднае надвор’е: уначы на большай частцы тэрыторыі краіны замаразкі ад 0 да -5, толькі месцамі будзе 1-3 са знакам плюс. Удзень тэмпература паветра складзе толькі 3-8 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.