На сталічнай Ангарскай разбіўся матацыкліст
06.10.2019 12:21
—
Разное

@gaiminsk
У раёне сталічнай Ангарскай разбіўся матацыкліст. Як паведамляе мінская ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 5 кастрычніка, каля 22:40.
Матацыкл “Мінск” рухаўся па Несцерава з боку Ілімскай і ў кірунку Герасіменкі. Ля дома №61 сутыкнуўся за “Шкодай”, якая выязджала з двара.
У выніку матацыкл разбіты, яго кіроўца дастаўлены ў лякарню. Па факце здарэння ладзіцца праверка.