Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі

Источник материала:  
06.10.2019 10:33 — Разное
Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі
@pressmvd

Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя здарылася 5 кастрычніка каля 19:00 на 283 км трасы М1. Кіроўца “Пежо” не ўлічыў умовы надвор’я —  мокры асфальт, бакавы вецер. Яго вынесла на сустрэчную, дзе ён зачапіў фуру, а потым урэзаўся ў “Джып”.

За рулём фуры быў грамадзянін Польшчы —  ён не пацярпеў. “Джыпам” кіраваў расіянін —  у яго таксама няма траўмаў. Кіроўца “Пежо” і двое яго пасажыраў траўмаваныя, адзін з іх у рэанімацыі ў цяжкім стане. Цяжкія пашкоджанні атрымала таксама пасажырка “Джыпа”.

ДАІ і следча-аператыўная група высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

←Хабиб о Бузовой: «Не соревновался с ней в инстаграме»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика