У Гомелі п'яны кіроўца ўрэзаўся ў святлафор і хацеў збегчы з месца ДТЗ
05.10.2019 12:58
—
Разное
Скрыншот
У Гомелі п'яны кіроўца ўрэзаўся ў слуп і спрабаваў уцячы з месца здарэння. Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя адбылася раніцай у пятніцу на прывакзальнай плошчы горада. 36-гадовы кіроўца красовера ехаў на высокай хуткасці і на закругленні дарогі не ўпісаўся ў паварот. Там ён урэзаўся ў святлафор і рушыў далей, але яго сталі пераследваць супрацоўнікі групы затрымання Чыгуначнага аддзяле Дэпартамента аховы МУС.
Шафёр меў яўныя прыкметы алкагольнага ап'янення, але ад медагляду адмовіўся. На яго склалі некалькі адміністратыўных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.