У Глыбокім на дальнабойшчыка напаў знаёмы з нажом
04.10.2019 17:12
—
Разное

pixabay.com
Следчы камітэт расследуе замах на забойства, паведамляе прэс-служба ведамства. Інцыдэнт адбыўся 4 кастрычніка каля 5-й гадзіны ў Глыбокім.
Два знаёмыя вырашылі паехаць у Літву. Адзін з іх працаваў там дальнабойшчыкам, а другі папрасіў ўзяць яго з сабой. Мужчына патлумачыў, што хоча падзарабіць, каб вярнуць пазыку першаму.
Мужчыны ехалі разам. 24-гадовы пасажыр нажом ударыў 28-гадовага прыяцела. Калі кіроўца выскачыў з аўтамабіля, прыяцель стаў яго пераследваць і яшчэ адзін раз ударыў яго нажом. Забіць сваю жэртву нападнік не змог, бо пацярпелы актыўна супраціўляўся.
Праваахоўнікі затрымалі нападніка На яго пачалі крымінальную справу за замах на забойства.
Пацярпелага шпіталізавалі ў лякарню, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.