У Калінкавіцкім раёне жылы дом абстралялі з дзіўнай зброі
Дзіўная зброя вяскоўца / gomel.mvd.gov.by
У Калінкавіцкім раёне жылы дом абстралялі з дзіўнай зброі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства". Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося ў адной з вёсак раёна. У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар, які распавёў, што двое дзвярэй яго дома абстралялі, у адных з іх, драўляных, засталася адна з куль.
Міліцыянеры высветлілі, што страляць мог 51-гадовы аднавясковец гаспадара дома. Спачатку мужчына адмаўляў сваё дачыненне да стральбы, але пасля распавёў, што "прыстасаванне для стральбы" і боепрыпасы выкінуў у вадаём. Яго праверылі, знайшлі два ствалы, адзін з іх мае ударна-спускавы механізм. Там жа былі 10 патронаў, амаль два дзясяткі куль і амаль дзясятак гільзаў. Увесь гэты "арсенал" адправілі на экспертызу.
Падазраванага затрымалі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.