Суд не задаволіў іск "АйПаўэр" да актывістаў

Источник материала:  
04.10.2019 13:12 — Разное

Эканамічны суд Берасцейскай вобласці не задаволіў іск ТАА „АйПаўэр” аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывістаў грамадскай кампаніі супраць прадпрыемства Дзмітрыя Бекалюка, Дзям’яна Лепясевіча, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Суд не задаволіў іск "АйПаўэр" да актывістаў

21 чэрвеня блогеры ў сваім youtube-праекце „Народны рэпарцёр” размясцілі відэаролік „Галоўны гемарой Берасця”, у якім казалі аб выкідах шкодных рэчываў у перыяд правядзення пусканаладачных работ.

Суд прыняў правамернае рашэнне і абараніў права актывістаў на крытыку гэтага шкоднага прадпрыемства", — заявіў Кісляк.

Акумулятарны завод ТАА „АйПаўэр” пабудаваны на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у СЭЗ „Брэст”.

На заводзе плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

←Курсы валют и криптовалют на сегодня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика