У лясах у Дзятлаўскім раёне знайшлі зніклую пенсіянерку з Германіі
03.10.2019 19:09
—
Разное

Беларускі міліцыянер і знойдзеная нямецкая пенсіянерка / grodno.mvd.gov.by
У лясах у Дзятлаўскім раёне шукалі зніклую пенсіянерку з Германіі, ураджэнку Казахстана. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, 79-гадовая жанчына адпачывала ў санаторыі "Радон", у сераду каля 15-й гадзіны пайшла пагуляць і заблукала ў лесе. Ноч яна правяла пад адкрытым небам.
У пошуку замежніцы ўдзельнічалі супрацоўнікі санаторыя, міліцыянеры, ратавальнікі. З дапамогай мясцовых жыхароў раніцай пенсіянерку знайшлі. Стан яе здароўя здавальняючы.