У Шчучынскім раёне грузавік трапіў пад фуру з півам
03.10.2019 17:58
—
Разное

На месцы аварыі / vk.com/grodnogai
У Шчучынскім раёне грузавік "Рэно" трапіў пад фуру з півам. Здарэнне адбылося раніцай 3 кастрычніка. "Рэно", якім кіраваў жыхар Дзятлава, выязджаў на галоўную дарогу — на трасу ў бок Гродна. Ён не звярнуў увагу на тое, што ў гэты момант па ёй ехаў грузавік "Мерсэдэс" з грузам. Яго 64-гадовы кіроўца, пазбягаючы сутыкнення, затармазіў. Аднак грузавікі ўсё ж сутыкнуліся. "Рэно" ад удару развярнула, а фуру вынесла ў кювет, яна збіла асвятляльны слуп.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, кіроўца "Мерсэдэса" атрымаў пералом нагі. Мужчыну завезлі ў Шчучынскую бальніцу, аказалі меддапамогу, пасля чаго адпусцілі дахаты.