Сфарміраваны ўчастковыя камісіі
03.10.2019
—
Разное
Сфарміраваны ўчастковыя камісіі
1 кастрычніка прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім быў зацверджаны склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, прыняты іншыя рашэнні па арганізацыі выбарчай кампаніі.
У склад 30 камісій увайшлі 236 чалавек. Больш за палову членаў камісій – 53,8% (127 чалавек) вылучылі грамадскія аб’яднанні, 30,5% (72 чалавекі) вылучаны шляхам падачы заявы ад грамадзян, 15,7% (37 чалавек) – працоўнымі калектывамі. Колькасны склад камісій – ад 5 да 11 чалавек.
* * *
2 кастрычніка ўсе камісіі правялі свае першыя пасяджэнні, на якіх абралі старшынь камісій, іх намеснікаў і сакратароў, вызначыліся з рэжымам работы і першачарговымі планамі работы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2019 г.