Пад Салігорскам засыпала зямлёй мужчыну, які капаў траншэю (фота)
03.10.2019 11:32
—
Разное

mchs.gov.by
2 кастрычніка ў 16:53 салігорскіх ратавальнікаў выклікалі ў вёску Пагост-2: там засыпала зямлёй чалавека, піша прэс-служба МНС.
Высветлілася, што мужчына капаў траншэю, каб пракласці вадаправодную трубу ў свой дом. Частка грунту прасела ў траншэю і мужчыну засыпала зямлёй.
Ратавальнікі дасталі пацярпелага і перадалі медыкам. Пасля агляду ў лякарні яго адпусцілі дадому.