На пункце прыёму буракоў у Баранавічах загінуў мужчына
03.10.2019 11:16
—
Разное

Месца трагедыі / Следчы камітэт
У Баранавічах 2 кастрычніка пад аўтамабілем МАЗ загінуў 47 гадовы рабочы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Як удакладняе "Intex-press", трагічны інцыдэнт адбыўся на буракапрыёмным пункце, які належыць Жабінкаўскаму цукроваму заводу.
Каля 10:30 МАЗ з паўпрычэпам. якім кіраваў 46-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна, ехаў па тэрыторыі прадпрыемства. Падчас руху пад машыну трапіў 47-гадовы рабочы. Ад траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.
Следчы камітэт пачаў крамінальную справу на кіроўцу.
На прадпрыемстве ўдакладняюць, што загінулы мужчына працаваў сезонным рабочым. "Вельмі добры быў работнік, ён у нас трэці сезон працаваў", — кажуць на буракапрыёмным пункце.
Кіроўца грузавіка быў цвярозы.