У бліжэйшыя некалькі дзён на тэрыторыі Нясвіжскага раёна сіноптыкі абяцаюць пахаладанне, з дажджамі і пераменным ветрам.
У пятніцу, 4 кастрычніка, спецыялісты перадаюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, з дажджом у першай палове дня і ранішнім туманам. Заходні вецер складзе каля 6 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +9…+10 °С, уначы — да 4…5 градусаў вышэй за нуль.
У суботу раніцай таксама будзе туманна, сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць з ападкамі. Паўночна-заходні вецер — 5 — 7 м/с. Удзень — да +9 °С, уначы — 6…7 градусаў цяпла.
Нядзеля таксама будзе дажджлівым і пахмурным днём, пры чым дзённая тэмпература складзе не больш за +6…+8 °С, ноччу — +2…+3 °С.
7 кастрычніка дажджу не прагназуецца, надвор’е — воблачнае з праясненнямі. Раніцай — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Удзень — +5…+6 °С, уначы — +1 °С.
“НН”.