У Мінскім раёне шукаюць 8-класніцу, якая знікла ў канцы верасня
02.10.2019 19:28
—
Разное

Вікторыя Хадаркевіч / minobl.mvd.gov.by
У Мінскім раёне шукаюць вучаніцу 8-га класа Азярцоўскай сярэдняй школы Вікторыю Хадаркевіч. 30 верасня каля 12:50 жыхарка вёскі Гарадзішча пайшла ў школу і больш яе ніхто не бачыў. Маці 14-гадовай дзяўчынкі звярнулася ў міліцыю 1 кастрычніка.
Мінскі РУУС просіць грамадзян дапамагчы ў пошуку школьніцы. Падрабязна пра апісанне прыкмет дзяўчынкі, яе адзення можна паглядзець тут.