У Брэсце сабака ахоўваў свайго п'янага гаспадара, які заснуў на дарозе
02.10.2019 17:19
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Брэсце сабака ахоўваў свайго п'янага гаспадара, які заснуў на дарозе. Пра гэтае кур'ёзнае здарэнне інфармуе sb.by. Пра мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы, у ДАІ паведаміў выпадковы сведка. Даішнікі хутка прыехалі на месца, дзе мужчына працягваў ляжаць, а побач сядзеў сабака. Яго "эвакуявалі".
Ад медасведчання пешаход-парушальнік адмовіўся. У дачыненні 62-гадовага мужчыны склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.